Шыфр
513В000885
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Селішча, 0,2 км на паўночны ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Рагожынка
Датаванне
IX–XII стст.
Апісанне
Курганны могільнік-1 знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Селішча, на правым беразе р. Рагожынка.
Могільнік знаходзіцца ва ўсходняй частцы сада. Захавалася тры акруглых насыпа паўсферычнай формы. Курганы задзірнаваны, параслі дрэвамі і пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі.
Помнік адкрыла ў 1978 г. Т.М. Каробушкіна, абследавалі ў 1983 г. П.А. Русаў, у 1985 г. Н.І. Здановіч, у 1996 г. В.Ф. Капыцін.