зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік-1 (2 насыпы)

Апісанне

Курганны могільнік размяшчаецца ў аг. Бачэйкава, на зямельным ўчастку па вул. Краўчанкі, 3, злева ад галоўнай вуліцы, перад мостам цераз р. Ула (калі ехаць у Віцебск). 

Курганны могільнік уяўляе сабой 2 насыпы круглай формы. Адлегласць паміж імі складае 30 м. Могільнік з’яўляецца помнікам пахавальнага абраду ўсходне-славянскіх плямён, якія жылі на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна, і алюстроўвае пэўны перыяд (VIII-XIII стст.) развіцця іх духоўнай культуры. 

Курганны могільнік-1 вядомы з 1873 г. Летам 1956 г. яго абследаваў археолаг Л.В. Аляксееў падчас палявых археалагічных даследаванняў Полацкага атрада Прыбалтыйскай комплекснай экспедыцыі АН СССР. Пазней помнік абследавалі супрацоўнікі інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі (у 1972 г.) і Эдвард Міхайлавіч Зайкоўскі (у 1981 г.). 

Раскопкі не праводзіліся.