Шыфр
513В000403
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст. - XIII ст.
Апісанне
Курганны могільнік-1 дрыгавічоў Х-пач. ХІІІ стст. на правым беразе р. Ослік, на паўночным захадзе вёскі Эсьмоны. Сорак сем насыпаў паўсферычнай формы. акруглыя ў плане, вышынёй 0.5-2 м. дыяметрам 5-12 м, параслі густым кустарнікам. Значная частка курганоў парушана скарбашукальніцкімі ямамі, прысядзібнымі участкамі, гаспадарчымі пабудовамі.
Курганны могільнік-2 на правым беразе р. Ослік, у 0.4 км на паўночны захад ад вёскі, у 0,25 км на ўсход ад шашы Эсьмоны-Заазер'е, у 0.8 км на поўдзень ад могілак в. Майск (да 1964 г. Пупса). у лесе. Трыццаць сем насыпаў паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0.5-1.9 м. дыяметрам 4-11 м, задзернаваныя, параслі дрэвамі. У падэшвы курганоў прагледжваюцца ровікі. Нязначная частка насыпаў парушана скарбашукальніцкімі ямамі.