Шыфр
513В000398
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст. - XIII ст.
Апісанне
Курганны могільнік - 1 эпохі Старажытнай Русі на правым беразе р. Друць, у 0,9 км на поўдзень ад вёскі, у 1,9 км на ўсход ад шашы на станцыю Друць, у лесе, ва урочышчы Бор. Сто васемнаццаць насыпаў паўсферычнай формы, акруглыя у плане, вышынёй 0,5-3,0 м, дыяметрам 6-18 м, параслі дрэвамі, задзернаваныя. Вакол асобных насыпаў захаваліся ровікі. Больш пяцідзесяці курганоў парушаны скарбашукальніцкімі ямамі.
Курганны могільнік - 2 эпохі Старажытнай Русі на правым беразе р. Друць, у 2 км на ўсход ад шашы на станцыю Друць, у лесе ля прасёлачнай дарогі, на вясковых могілках в. Угольшчына. Ва ўрочышчы Бор. Трыццаць чатыры насыпы паўсферычнай формы, акруглыя у плане, вышынёй 0,5-2,8 м, дыяметрам 5-17 м, задзернаваныя, параслі дрэвамі. Значная частка курганаў разбурана пры пабудове жылых і гаспадарчых пабудоў, сучаснымі пахаваннямі.