Шыфр
513В000328
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
II –– ХVІІ стст.
Гарадзішча ранняга жалезнага веку і эпохі Старажытнай Русі на правым беразе р.Рдзіца (50 м), у 0,2 км на поўнач ад п.Янава, на мысе, паміж бортам даліны Дняпра і глыбокім ярам.
Пляцоўка гарадзішча авальнай формы, памерам 40x50 м, узвышаецца над зрэзам вады ў р.Рдзіца на 15–16 м, над дном рва на 7–9 м. З напольнага боку і захаду абаронена серпападобным валам, даўжынёй 77 м, шырынёй у асновы 21 м, вышынёй да 4 м і рвам, глыбінёй 1,5 м пры шырыні да 3 м, які падвяргаўся ўзворванню. Пляцоўка моцна пашкоджана скарбашукальніцкімі ямамі, варонкамі ад снарадаў і бомбаў, а таксама будынкамі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён