зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік-1 і курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча

Апісанне

Курганны могільнік-1(шыфр 513В000361 згодна з Дзяржаўным спісам гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь) Старажытнай Русі на правым беразе р. Клява, на 2 км. паўночна - захадней вёскі, на 0,1 км. захадней маста, па абодва бакі дарогі на в. Біскупка, у лесе. Трыццаць адзін насып  паўсферычнай формы.  Акруглы ў плане,  з захаванымі ровікамі, вышынёй 0,4-3,6 м., дыяметрам 6-16 м., задзернаваныя, параслі дрэвамі. Восем курганоў парушаны кладашукальніцкімі ямамі.

Курганны могільнік - 2 эпохі Старажытнай Русі на левым беразе р.Клева (0,5 км), у 2,5 км. на поўдзень ад вёскі Карытніца, у 0,5 км на поўнач ад р.Каменка, з заходняга боку дарогі на в. Старыя Прыбаркі Бярэзінскага раёну. Курганы лакалізаваны або невялікімі групамі (3-4 насыпы) або знаходзяцца па аднаму на адлегласці ад 200 да 600 м адзін ад другога і выцягнуты ланцугом з поўдня на поўнач уздоўж дарогі. Трынаццаць насыпаў паўсферычнай формы,  акруглыя ў плане, каля асобных захаваліся ровікі, вышыней 0,5-2 м, дыяметрам 4-10 м, задзернаваныя, параслі дрэвамі.