зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2

Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613В000120

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Вілейскі раён, в. Камена, 2,5 км на ўсход ад вёскі, урочышча Караліна

Датаванне

IX - XIII стст.

Апісанне

Курганны могільнік-1 знаходзіцца на ўсход ад вёскі, на правым беразе р. Вілія, справа ад дарогі ў в. Пагост, ва ўрочышчы Караліна. Налічвае 47 круглых насыпаў вышынёй ад 0,7 м да 2,5 м. Каля асновы большасці курганоў прасочваюцца кругавыя раўкі. Значная частка насыпаў пашкоджана познімі пахаваннямі. Датуецца X-XI стст.

Могільнік даследаваў у 1974 г. Я.Г. Звяруга. Былі выяўлены пахаванні па пахавальных абрадах трупапалажэнне і з трупаспаленне, знойдзены фрагменты керамікі.

Курганны могільнік-2 знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, справа ад дарогі ў в. Кастыкі. Налічвае 70 курганоў. Усе, за выключэннем аднаго прадаўгаватага, маюць круглую форму. Раўкі каля асноў прасочваюцца слаба. Месцамі на схілах курганоў ляжаць  камяні. Датуецца XIII-XIV стст.

Могільнік даследаваў у 1974 г.  Я.Г. Звяруга. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапалажэнне з пахавальным інвентаром. У некаторых пахаваннях выяўлены рэшткі дамавін без цвікоў або абкладак з дошак. 

Старонка