Шыфр
613В000240
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X - XIII стст.
Апісанне
Курганны могільнік-1 знаходзіцца за 1 км ад в. Васількоўка, у лесе. Налічвае менш за 20 курганоў. Многія пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі. Адкрыў і даследваў 2 насыпы ў 1962 г. А.Р. Мітрафанаў, у 1976 г. М.І. Лашанкоў. Падчас раскопак было знойдзена пахаванне па пахавальным абрадзе трупаспаленне, размешчанае 5 ярусамі. Пахавальны інвентар адсутнічаў. У адным з курганоў знойдзены гаршчок конусападобнай формы.
Курганны могільнік-2 знаходзіцца за 1,5 км на захад ад вёскі, у лесе. Налічвае 37 насыпаў. Адкрыў і абследваў у 1976 г. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся. Захаванасць здавальняючая.