Шыфр
613В000044
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в.Арэшкавічы, с/с Дзмітравіцк, 0,8 км на поўдзень ад вёскі, на левым беразе р. Бярэзіна, 1,7 км на захад ад вёскі, насупраць вясковых могілак, абапал дарогі Н-8011 ”Арэшкавічы – Прудок“ на в. Прудокі
Датаванне
Х ст. - ХI ст.
Апісанне
Курганны могільнік-1 размешчаны за 0,8 км на поўдзень ад вёскі, на правым беразе р. Бярэзіна, абапал дарогі ў в. Жукавец. Захаваліся 45 насыпаў вышынёй 0,9-3,5 м, дыяметрам 18-20 м. Адкрыў у 1931 г. А.М.Ляўданскі і раскапаў 3 насыпы. Адносяцца да эпохі Кіеўскай Русі. У 1979 г. абследавала Т.С.Бубенька. Пахавальны абрад трупапалажэнне ў грунтавых ямах галавой на захад. Нябошчыкі абкладзены плахамі і дошкамі. У жаночым пахаванні знойдзены рэшткі галаўнога венчыка з тонкай тканіны з бронзавымі залачонымі бляшкамі. Стан здавальняючы.Курганны могільнік-2 размешчаны за 1,7 км на захад ад вёскі, насупраць вясковых могілак, абапал дарогі ў в. Прудок (0,6 км ад в. Прудок на поўдзень), у лесе, на левым беразе р. Манча. У 1979 г. абследавала Т.С.Бубенька. Стан здавальняючы.