зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік-1, курганны могільнік-2

Шыфр

613В000053

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Дулебы, с/с Пагосцкі, 1,7 км на поўнач ад вёскі, урочышча Баравіца, 1,8–1,9 км на поўнач ад вёскі, у лесе, на правым беразе р. Дулебка

Датаванне

X ст.-XIII ст.

Апісанне

Курганны могільнік-1 размешчаны за 1,7 км на поўнач ад вёскі, у лесе, на левым беразе р. Дулебка, ва ўрочышчы Баравіца, злева ад дарогі ў в. Баравіца, за 0,4-0,5 км на паўднёвы захад ад в. Баравіца. Налічвалася каля 100 насыпаў вышынёй 0,8-2,5 м (адзін вышынёй 3,5 м), дыяметрам 10-20 м. Плошча могільніка каля 1 га. Вакол насыпаў прасочваюцца раўкі. Курганная група вядома з 1924 г. У 1979 г. абследавала Т.С.Бубенька. Раскопкі не праводзіліся. Курганы добра захаваліся, здзірванелі.

Курганны могільнік-2 размешчаны за 1,9 км на поўнач ад вёскі, абапал дарогі ў в. Мачаск, у лесе, на правым беразе р. Дулебка. Мясцовая назва Шведскія магілы. Захавалася каля 80 насыпаў вышынёй 1,1-2,5 м, дыяметрам 10-15 м. Некаторыя насыпы пашкоджаны. Частка курганоў была знішчана разам з гарадзішчам пры будаўніцтве дарогі ў в. Мачаск. Курганны могільнік вядомы з канца ХІХ ст., калі ў 1888 г. частку курганоў (60) даследаваў Г.Х.Татур. Былі зноўдзены сердалікавыя, шкляныя, бронзавыя пацеркі, крыжы-цельнікі ў складзе маніста і інш. Матэрыялы раскопак не захаваліся. У 1979 г. абследавала Т.С.Бубенька, у 1987 г. Л.Д.Побаль.