Шыфр
613В000063
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Бярэзінскі раён, в. Міраслаўка, с/с Капланецкі, 0,3 км на паўночны захад ад паўночнай ускраіны вёскі, на левым беразе р. Бярэзіна, 1,5 км на поўнач ад вёскі, на левым беразе р. Бярэзіна
Датаванне
Х ст. - ХIII ст.
Апісанне
Курганны могільнік-1 размешчаны за 0,3 км на паўночны захад ад паўночнай ускраіны вёскі. абапал дарогі, якая адыходзіць ад шашы ў бок ракі Бярэзіна. 13 насыпаў (5 пашкоджаны ямамі) вышынёй 0,13-2 м, дыяметрам 2-10 м. Парос сасоннікам. Адкрыла і абследавала ў 1979 г. Т.С.Бубенька. Раскопкі не праводзіліся. Стан здавальняючы. Курганны могільнік-2 размешчаны за 1,5 км на поўнач ад вёскі, на левым беразе ракі Бярэзіна, на дзюне памерам 500х100 м. 31 насып вышынёй 0,5-3,5 м, дыяметрам 6-25 м. Адкрыў у 1930 г. А.М.Ляўданскі, абследавалі ў 1963 г. Л.Д.Побаль, у 1979 г. Т.С.Бубенька. Раскопкі не праводзіліся.