Шыфр
213В000222
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XI – XII стст., IX – X стст.
Могільнік-1 знаходзіцца каля в. Абрамава. Налічвае 41 паўсферычны насып. Помнік выявіў у 1966 г. К.П. Шут. У 1974 г. З.М. Сяргеева правяла раскопкі. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапалажэнне ў паўкруглых ямах, і пахавальны інвентар - ганчарны посуд з лінейным арнаментам і неарнаментаваны, бранзалета-падобныя скроневыя кольцы з завязанымі канцамі, вітыя і шырокасярэдзінныя пярсцёнкі, пасярэбраныя і залачоныя пацеркі, бронзавыя спіральныя пранізкі. Могільнік датуецца XI-XII стст., належаў крывічам.
Могільнік-2 знаходзіцца каля в. Абрамава. Налічвае 32 паўсферычныя насыпы. Помнік выявіў у 1966 г. К.П. Шут. З.М. Сяргеева раскапала 2 насыпы. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупаспаленне. Знойдзены ганчарны посуд.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён