Шыфр
213В000516
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Новыя Валосавічы
Датаванне
Х-ХІ стст.
Курганны могільнік-1 знаходзіцца на поўдзень ад вясковых могілак в. Новыя Валосавічы, абапал лясной дарогі ў в. Красналучка, на левым беразе безыменнага ручая (штучнага вадасховішча). Налічвае 10 вышынёй 1-2 м. Датуецца Х-ХІ стст.
Вядомы з 1924 г. Абследавалі ў 1972 г. А.Р. Мітрафанаў, у 1981 г. Ю.А. Заяц. У 2002-2004 г. даследаваў А.В. Вайцяховіч.
Курганны могільнік-2 знаходзіцца ў вёсцы на правым беразе безыменнага ручая. Мясцовая назва Бугры. Налічвае каля 30 насыпаў вышынёй 1-2,5 м. Многія курганы абкладзены камянямі.
Вядомы з 1924 г. Абследавалі ў 1972 г. А.Р. Мітрафанаў, у 1981 г. Ю.А. Заяц. Падчас інвентарызацыі ў 2000-х гг. было зафіксавана 5 насыпаў вышынёй да 2-х м.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён