Шыфр
513В000112
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст.
Курганныя могільнікі каля вёскі Маяк з’яўляюцца матэрыяльнымі археалагічнымі і духоўнымі помнікамі.
Абавязковым элементам для захавання выступае сам насып, які выконваў функцыю прытулку для душы, а таксама раўкі вакол насыпу і пахаванне над курганам.
Помнік мае вельмі важнае значэнне для вывучэння гісторыі Бабруйскага раёна, таму што раскопкі курганоў даюць вельмі каштоўную гістарычную інфармацыю аб жыцці сельскага насельніцтва ў раннім сярэднявеччы, аб матэрыяльнай і духоўнай культуры, аб сувязях з блізкімі і далёкімі суседзямі, дазваляюць удакладніць межы рассялення славянскіх плямёнаў. Самі курганы, насыпаныя праз адно-два стагоддзі пасля хрышчэння Русі сведчаць аб рэлігійным сінкрэтызме - "двухвер'і" людзей таго часу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён