Шыфр
513В000352
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст. - XIII ст.
Апісанне
1. Курганны могільнік-1 эпохі Старажытнай Русі на правым беразе р. Чудніца, у 2,5 км на паўночны захаод ад вёскі, каля лясной дарогі на былую в. Задні Бор, у лес. Два насыпы паўсферычнай формы, аркуглыя ў плане, у падэшвы праглядаюцца ровікі, вышынёй 2-2,5 м, дыяметрам 15 і 20 м, параслі дрэвамі. Адзін курган парушаны ямай.
2. Курганны могільнік-2 эпохі Старажытнай Русі на левым беразе р. Можа (басейн р. Березіны), у 3,8 км. на паўночны захад ад вёскі, за 0,4 км. на ўсход ад вусця р. Чудніца, за 0,5 км. на паўднёвы захад ад вусця р. Салянка, у лесе, па абодва бакі квартальнай прасекі, у квартале № 2 Эсьмонскага лясгаса. Сорак адзін насып паўсферычнай формы, нярэдка аплыўшыя, акруглыя ў плане, вышыня 0,3-1,5 м., дыяметр 6-11 м., задзернаваныя, параслі дрэвамі. Каля асобных насыпаў у падэшвы захаваліся ровікі. Частка курганоў парушана скарбашукальніцкімі ямамі.
3. Курганны могільнік-3 эпохі Старажытнай Русі на левым беразе р. Можа (0,3 км), у 4,5 км. на паўночны захад ад вёскі, за 0,5 км. на захад ад вусця р. Чудніца, за 0,6 км. на ўсход ад в. Новы шлях Крупскага раёна, у квартале № 1 Эсьмонскага лясгаса, у лесе. Сто дзесяць насыпаў паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышыня 0,6-2 м., дыяметр 5-15 м.,задзернаваныя, параслі дрэвамі. У падэшвы прагледжваюцца ровікі. Нязначная частка курганоў парушана скарбашукальніцкімі ямамі.
Вядомыя з 1924 г. Даследаваў і склаў дэталёвыя планы ў 1991 г. В.Ф. Капыцін.