Шыфр
513В000101
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х ст.
Курганны могільнік-1 перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на левым беразе р. Красная, на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Востраў, у лесе. Налічвае 26 насыпаў паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,4-1,7 м. Задзернаваны, параслі хмызняком і дрэвамі. Ля падножжа трох насыпаў прасочваюцца раўкі з перамычкамі. Частка курганоў пашкоджаны скарбашукальнымі траншэямі.
Курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі, з заходняга боку ад лясной дарогі да р. Красная, ва ўрочышчы Зімнікі, у лесе. Налічвае 62 насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,4-1,7 м. Задзернаваны, параслі хмызняком і дрэвамі. У падножжы дзесяці насыпаў прасочваюцца раўкі з перамычкамі. Частка курганоў пашкоджаны скарбашукальнымі траншэямі.
Курганны могільнік-3 перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на левым беразе р. Красная, на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе. Мясцовая назва “Курганне”. Налічвае 3 насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,8, 0,9 і 1,1 м, на выдаленні 7-25 м адзін ад аднаго, задзернаваны, параслі хмызняком і дрэвамі. Без бачных пашкоджванняў.
Упершыню помнікі каля в. Чырвоны Агарод адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1964 г. Л.Д. Побаль. Абследавалі ў 1978 г. П. Ф. Лысенка, у 1999 г. В. Ф. Капыцін, у 2018 г. А. В. Вараненка. Раскопкі на помніку не праводзіліся.