Шыфр
513В000079
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X ст.
Апісанне
Курганныя насыпы каля вёскі Баяры з’яўляюцца матэрыяльным археалагічным і духоўным помнікам.
Курганны могільнік-1 налічвае трынаццаць насыпаў паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,7-2 м, дыяметрам 8-15 м, на выдаленні 1-21 м адзін ад аднаго, задзернаваны, парос дрэвамі і хмызняком, без бачных пашкоджанняў. Толькі адзін курган пашкоджаны скарбашукальнай траншэяй памерамі 1,3x1,6x0,6 м.
Курганны могільнік-2 налічвае трыццаць тры насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,7-2,4 м, дыяметрам 6-12 м, на выдаленні 1-21 м адзін ад аднаго, задзернаваны, парос дрэвамі і хмызняком. Дзесяць кургоў пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі, памерам 0,4-3x0,5-3,2 м, глыбінёй 0,2-0,9 м, астатнія без бачных пашкоджанняў.
Курганны могільнік-3 налічвае дзве насыпы, акруглыя ў плане, высвтой - 0, 5 м, дыяметрам 5 м, на выдаленні 1-15 м адна ад іншай. Задзернаваны, парос дрэвамі і хмызняком. Два кургана пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі, памерам 1,4x1,9-2,7 м, глыбінёй 0,3-0,5 м.