Шыфр
213В000420
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VIII-XIII стст.
Курганны могільнік-1 і курганны могільнік-2 знаходзяцца каля в. Чарневічы, у лесе. Курганны могільнік-1 налічвае 30 насыпаў на левым і 66 на правым берагах р. Авута. Вакол курганоў прасочаны равочкі і перамычкі. Курганны могільнік-2 налічвае каля 40 насыпаў. Датуецца ІХ-ХІ стст.
Помнік даследавалі ў 1938-39 гг. А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. У 1981 г. абследавала Л.У. Дучыц. Былі выяўлены пахаванні па пахавальных абрадах – трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены ляпныя і ганчарныя гаршчкі, нажы, бранзалеты, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, серп, ключ і косці жывёл.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён