Шыфр
213В000515
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Несіна
Датаванне
XI ст.
Курганны могільнік-1 знаходзіцца на паўднёвай ускраіне в. Несіна, на паўночна-заходнім беразе воз. Несіна. Налічвае 4 насыпы вышынёй 2-2,5 м. З іх - 2 авальныя. Належаў крывічам.
Могільнік выявіў у 1873 г. М.Ф. Кусцінскі, абследаваў у 1981 г. Ю.А. Заяц.
Курганны могільнік-2 знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад в. Несіна, на заходнім беразе воз. Несіна, ва ўрочышчы Яўхімаў хутар. На сённяшні дзень налічвае 6 круглых і авальных у плане курганоў. Круглыя дыяметрам 10-13 м, авальныя памерам ад 9 х 10 м да 14 х 17 м, вышынёй 0,8-3 м. Датуецца ХІ ст.
Могільнік быў абследаваў у 1972 г. Мітрафанаў А.Р., у 1981 г. - вывучаў Заяц Ю.А.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён