Шыфр
113В000166
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, в. Малыя Круговічы, 1 км на захад, урочышча Боркі
Датаванне
XI - XII ст.
Мясцовая назва курганнага могільніка “Капцы” або “Швецкія капцы”. Да нашых дзён захавалася 18 курганоў, большасць насыпаў пашкоджаны на вяршынях.
Помнік быў выяўлены ў 1929 г. польскім археолагам С. Пшэворскім. У 1955 г. Ю. У. Кухарэнка і Б. В. Міралюбаў раскапалі 3 курганы. Былі знойдзены: гліняны посуд, выраблены на ганчарным крузе, жалезныя абручы і дужка ад вядра. Пахавальны абрад трупапалажэнне.
Вядома, што могільнік належаў славянскім плямёнам, якія жылі тут у XI - XII стст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён