Шыфр
113В000375
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
XI - XIII стст.
Апісанне
Курганны могільнік-1 перыяду ранняга сярэднявечча размешчаны на поўнач ад вёскі на сучасных могілках. Помнік вядомы з канца XIX ст.
Першапачаткова налічваў 79 насыпаў, абкладзеных камянямі. У 1962 г. 7 насыпаў раскапаў І.В. Біруля. У 1983 і 1987 гг. 20 курганоў даследавала Г.М. Каробушкіна.
У 2012 г. помнік абследаваны А.В. Іовам і В.Г. Беляўцом. Была праведзена дакладная лакалізацыя помнікаў на мясцовасці. Шмат курганоў парушана сучаснымі пахаваннямі. На помніку стаіць ахоўны знак.