Шыфр
313В000433
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могільнік-1 перыяду сярэднявечча знаходзіцца на поўдзень ад былой в. Курганне, на паўночны ўсход ад в. Дубравіна, на паўднёвы ўсход ад в. Акцяброва на тэрасе ў правабярэжжы р. Касялянкі, бліжэй да паўднёва-заходняй часткі былога пас. Курганне. Налічвае 24 курганы, круглыя ў плане і паўсферычныя па форме, большасць крутабокія, некаторыя расплыліся. Ровікі заплылі і не бачны на паверхні. Вышыня 0,5-2,2 м, дыяметр 5-12 м. Памеры могільніка 97 м з поўначы на поўдзень і 97 м з усходу на захад. Курганы задзірнаваныя, на іх растуць дрэвы, пачынае расці мелкалессе.
Тэрыторыя помніка, як і землі па берагах р. Касялянкі, знаходзіцца ў выселенай, забруджанай радыёнуклідамі зоне.
Курганны могільнік, верагодна, вядомы з 1873 г. Звесткі пра 19 курганоў каля хутара Курганне сустраюцца ў рукапісным архіве Е. Р. Раманава.
У 1976 г. могільнік апісаў В. Я. Шадыра. У 1982 г. курганы агледзеў С. Я. Рассадзін, у 1985 г. - А. Г. Калечыц. У 1992 г. помнік агледзелі А. А. Макушнікаў і Л. П. Ізотаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён