зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца каля вёскі Старая Шараёўшчына. На сённяшні дзень налічвае 18 насыпаў паўсферычнай  формы, акруглыя ў плане. Размяшчаюцца на выдаленні 1-23 м адзін ад аднаго, задзернаваныя, параслі дрэвамі і хмызняком.

Помнік вядомы з кан. ХІХ ст. У 1892 г. В. З. Завітневіч раскапаў дзесяць курганоў, усяго на той час налічвалася 30 насыпаў. Пахаванні адбываліся па абраду трупапалажэння на гарызонце, галавой на захад. У адным кургане прасочваліся рэшткі труны. Пахавальны інвентар - скроневыя кольцы, пацеркі, завушніцы, маніста, пярсцёнкі.

У 1978 г. помнік абследаваў П.Ф. Лысенка, які налічыў 19 насыпаў, у 1999 г. В.Ф. Капыцін, адзначыў наяўнасць 18 насыпаў, у 2019 г. А.В. Вараненка налічыў таксама 18 насыпаў.

Старонка