Шыфр
213В000151
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X - XII стст.
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца непадалёк ад паўночнай ускраіны вёскі, на левым беразе р. Свячанка. Уяўляе сабой 2 насыпы акруглай формы, вышынёй каля 1,7 м, дыяметрам 11-12 м. З’яўляецца помнікам пахавальнага абраду ўсходне-славянскіх плямён, якія жылі на тэрыторыі сучаснага Бешанковіцкага раёна ў X - XII стст. Мясцовая назва Валатоўкі.
Помнік археалогіі выявіў у 1955-1956 гг. Л. В. Аляксееў, савецкі і расійскі археолаг, доктар гістарычных навук. Абследавалі ў 1967 г. Г.В. Штыхаў, у 1972 г. М.М. Чарняўскі.
Раскопкі курганнага могільніка не праводзіліся.