Шыфр
213В000154
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IX - XIII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на захад ад паўночнай ускраіны вёскі Жарнасекава, на сучасных могілках (на захад ад уваходу), на правым беразе р. Ула. Налічвае 5 круглых насыпаў вышынёй да 2 м, дыяметрам да 15 м, акружаных сучаснымі пахаваннямі (пахаванні адбываюцца і па сёняшні дзень). Побач з адным насыпам на адлегласці 7 м і 11 м на ўсходняй ускраіне могілак размяшчаюцца два масіўныя каменныя крыжы.
З пяці насыпаў тры пашкоджаны пазнейшымі пахаваннямі, якія пазначаны каменнымі канструкцыямі ў выглядзе абкладак, асобнымі камянямі, элементамі агароджаў.
Археалагічны помнік адкрыў і абследаваў у 1972 г. М.М. Чарняўскі, у 1981 г. Э.М. Зайкоўскі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён