Шыфр
613В000158
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X–XII стагоддзі
Курганны могільнік каля вёскі Гарнастаева знаходзіцца за 0,9 км на поўнач ад вёскі, справа ад дарогі Н-8540 “Капыль - Грэск праз Грозава”, на полі.
Уключае 25 насыпаў вышынёй 0,5 - 2,2 м, дыяметрам 6 - 14 м. Датуецца X–XII стагоддзямі. Насыпы курганнага могільніка размешчаны ў адну лінію.
Выдомы з пачатку 20-га стагоддзя.Абследаваў у 1980 г. і 1983 г. М.Ф.Гурын. Раскопкі не праводзіліся. Стан здавальняючы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён