Шыфр
513В000171
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІХ–ХІ стст.
Курганны могільнік радзімічаў ІХ–ХІ стст. знаходзіцца на правым беразе р.Чарняўка, на ўсходнім ускрайку аграгарадка, на сельскіх могілках і часткова ў былым калгасным садзе. Налічвае сем насыпаў паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,5-3 м, задзірнаваныя, паросшыя дрэвамі. Вакол аснавання двух насыпаў прасочваюцца ровікі.
Курганная група вядома з 1873 г. у могільніку налічваліся 127 насыпаў. Тады 6 курганоў раскапаў палкоўнік Н.М. Турбін. У 1925 г. – 8 насыпаў даследаваў І.А. Сербаў, у 1964 г. 1 курган вывучыла Т.Д. Яўсеева і ў 1965 г. 17 курганоў раскапаў Г.І. Іонэ.
У 1974 г. помнік быў абследаваны Я.Г. Рыерам, у 1993 г. – В.Ф. Капыціным, у 2015 і 2020-2021 гг. – Р.Д. Галынскім.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён