Шыфр
213В000360
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Хабаты, 3 км на паўночны ўсход ад вёскі
Датаванне
X - XI стст.
Курганны могільнік, насыпаны на тэрыторыі старажытнага паселішча, знаходзіцца на паўночны ўсход ад вёскі. Налічвае 5 курганоў вышынёй 2 - 3,5 м, самы высокі насып вышынёй 3,5 м пашкоджаны траншэяй.
Помнік вядомы з 1873 г. У 1933 г. быў раскапаны адзін курган. Было выяўлена пахаванне па абрадзе трупаспаленне. Знойдзены буйныя фрагменты двух ляпных пасудзін, адзін з якіх блізкі да культуры доўгіх курганоў.
У 1968 г. могільнік даследаваў Г. В. Штыхаў. Каля асновы самага высокага кургана, пашкоджанага траншэяй, выяўлена попельна-вугальная праслойка і кавалкі глінянага гаршчка, які датуецца X - пач. XI стст.
Побач з курганным могільнікам размяшчаецца гарадзішча. Былі знойдзены фрагменты ляпной гладкасценнай керамікі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён