Шыфр
513В000889
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Сінеж, 1,4 км на паўночны захад ад вёскі, на левым беразе р. Бароўка
Датаванне
IX–XII стст.
Апісанне
Курганны могільнік-2 знаходзіцца на паўночны захад ад в. Сінеж, на левым беразе р. Бароўка, у лесе, на паўднёвы захад ад вусця р. Бароўка. Захаваліся два насыпы: адзін мае акруглую і паўсферычную форму, другі - авальны, выцягнуты на 20 м пры шырыні 7 м, моцна развораны. Курганы задзірнаваны і параслі дрэвамі.
Помнік адкрыў 1983 г. П.А. Русаў, абследаваў у 1996 г. В.Ф. Капыцін.