зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000960

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, аг. Разанцы, на паўднёва-ўсходняй ускраіне аграгарадка, на захад ад былога калгаснага саду, на левым беразе р. Віхра

Датаванне

IX–XII стагоддзі

Апісанне

Курганны могільнік-2 эпохі Старажытнай Русі на левым беразе р. Віхра, на паўднёва-усходняй ускраіне вёскі, на захад ад былога калгаснага саду. Трыццаць шэсць насыпаў паўсферычнай формы, круглыя ў плане, вышынёй 0,3–2,2 м, дыяметрам 6–12 м. Тры насыпы парушаны скарбашукальніцкімі ямамі памерам 1,7х1,5х0,3–2,4х1,5х0,6 м. Задзярнованыя, інтэнсіўна параслі дрэвамі і хмызняком, у падставы прасочваюцца траншэі. Курганная група займае плошчу 1 га.

Старонка