Шыфр
313В000657
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х - ХІІІ стст.
Апісанне
Курганны могільнік-2 знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад могільніка-1, ва ўрочышчы Мошка 2-я. Захавалася 12 насыпаў. Датуецца Х-ХІІІ стст.
Могільнік даследаваў у 1959-63 гг. І.І. Арцёменка, раскапаў 10 насыпаў. У 1969 г. Г.Ф. Салаўёва ўскрыла 8 курганоў.
У выніку раскопак былі знойдзены пахаванні з пахавальным абрадам трупапалажэнне і пахавальны інвентар: драцяное кальцо, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, падвеска-амулет у выглядзе коніка, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, грузікі-падвескі, рэшткі ганчарнай керамікі і тканіны.