Шыфр
113В000431
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Засімы
Датаванне
XIV - XVІ стст.
Грунтавы могільнік знаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, насупраць будынкаў былога каўбаснага цэха, з правага боку меліярацыйнага канала і лясной дарогі, вядучай у накірунку ад Засімавіцкага плодагадавальніка да р. Дахлоўка. Датуецца XIV-XVI стст., знешне ўяўляе сабой насыпное ўзвышэнне ў выглядзе расплывістага кургана вышынёй 0,6-0,8 м, дыяметрам 4-6 м, задзёрнаванага, парослага дрэвамі і хмызнякамі. На паўднёвым схіле кургана добра захаваліся два надмагільныя камяні - стэлы, што ўраслі ў зямлю. Камяні маюць няправільную канічную форму і адрозніваюцца памерамі: большы камень размешчаны бліжэй да лясной дарогі, меншы - за 1,5 м ад яго на ўсход. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён