зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могiльнiк-2 перыяду сярэднявечча

Курганны могiльнiк-2 перыяду сярэднявечча

Змест

Апісанне

Курганны могільнік-2 перыяду сярэднявечча знаходзіцца на захад-паўднёвы захад ад былой в. Курганне, на паўночны ўсход ад в. Дубравіна на шырокім мысе ў правабярэжжы р. Касялянкі, бліжэй да паўночна-заходняй часткі былога пас. Курганне. Налічвае 20 курганоў рознай ступені захаванасці. Насыпы круглыя ў плане і паўсферычныя па форме, крутабокія. Ровікі на паверхні не заўважаны. Памеры могільніка 90 м з поўначы на поўдзень і 122 м з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. 

Тэрыторыя, на якой размешчаны помнік, як і землі па берагах р. Касялянкі, знаходзіцца ў выселенай, забруджанай радыёнуклідамі зоне.

Могільнік верагодна, вядомы з 1873 г. Ёсць запіс у рукапісным архіве Е.Р. Раманава (к. XIX-пач. XX стст.) пра 19 курганоў каля хутара Курганне. 

У 1976 г. могільнік апісаў і  зняў схем-план В.Я. Шадыра. У 1982 г. помнік агледзеў С.Я. Рассадзін, у 1985 г. - А.Г. Калечыц. У 1992 г. помнік абследавалі А. А. Макушнікаў і Л. П. Ізотаў.

Старонка