Шыфр
313В000244
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гомельская вобласць, Добрушскі раён, в. Вылева, 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі
Датаванне
1-е тыс. да н.э. – 1-е тыс. н.э.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад в. Вылева, на левым беразе ракі Іпуць, у зоне адчужджэння. Налічвае 40 насыпаў вышынёй каля 1,5 м. Датуецца 1 тыс. да н.э. - 1 тыс. н.э.
Могільнік вядомы з 1910 г. Выявілі і даследавалі ў 1910 г. Е.Р. Раманаў і М.М. Філонаў. У 1976 г. абследавала В.М. Ляўко. Былі выяўлены рэшткі пахавальных вогнішчаў, невыразныя сляды трупаспаленняў. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду бронзавага веку, кальцыніраваныя косці.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён