Шыфр
513В000249
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IX – XIII стагоддзе
Курганны могільнік дрыгавічоў XI ст. на правым беразе прытоку Дняпра Рдзіца (0,3 км), у 2,9 км на паўночны ўсход ад агр.Лудчыцы, на ўсход ад дарогі (Р97) Быхаў-Рагачоў (0,3 км), у лесе.
Семдзесят чатыры курганы паўсферычнай формы акруглыя ў плане, вышынёй
0,8–3,4 м, дыяметрам асновы 4–16 м, задзернаваныя, параслі дрэвамі і хмызняком. Каля пяцідзесяці чатырох насыпаў прасочваюцца ровікі. Значная частка курганоў (60) парушана скарбашукальніцкімі ямамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён