Шыфр
213В000325
Катэгорыя каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Гарадоцкі раён, в. Вышадкі, с/с Стадолішчанскі, на ўсход ад вёскі Вышадкі, абапал лясной дарогі ў в. Целяшова, на паўночна-ўсходнім беразе воз. Вышадскае
Датаванне
1971 г., 1980 г.
Могільнік належаў полацкім крывічам і датуецца X - XI стагоддзямі. Культурны пласт помніка, які ўтварыўся ў выніку жыцця і дзейнасці чалавека і ўтрымлівае сляды існавання чалавека, уяўляе вартасць матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Курганны могільнік з’яўляецца помнікам пахавальнага абраду. Помнік адлюстроўвае пэўны перыяд (X - XI стагоддзі) развіцця духоўнай і матэрыяльнай культуры насельніцтва, якое жыло раней на тэрыторыі сучаснага Гарадоцкага раёна. Матэрыялы даследаванняў захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі і часткова ваўстанове культуры "Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён