Шыфр
613В000408
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Стукацічы, с/с Самахвалавіцкі, 500 м на паўночны захад ад вёскі
Датаванне
X–XII стагоддзі
Курганны могільнік размешчаны за 100 м на паўночны ўсход ад паўночнай ваколіцы вёскі, на узвышшы на ўскрайку леса. На гэтым месцы захавалася два насыпы (побач кар'ер). Трохі далей, за 400 м ад гэтых курганоў, зафіксавана яшчэ каля 90 насыпаў, якія цягнуцца па ўскрайку леса на паўночны ўсход ад вёскі. Вышыня курганоў ад 1 м да 3 м, дыяметрам 3-20 м. Адкрыў у 1930 г. А. Рынейскі, абследаваў у 1979 г. В.Е. Собаль, у 1987 г. Ю.А. Заяц. Раскопкі не праводзіліся. Стан здавальняючы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён