Шыфр
513В000415
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІХ ст. - ХІІІ ст.
Апісанне
Адкрыў курганны могільнік каля вёскі Зелянковічы ў 1964 годзе Л. Д. Побаль. У 1985 годзе мясцовасць даследаваў А. В. Іоў, які адмеціў наяўнасць 40 курганаў з 71 раней адзначаных, у 1990 годзе Н. М. Дубіцкая зафіксавала толькі 25 насыпаў. У 1977 і 2000 гадах курганны могільнік аглядаў В. Ф. Капыцін.
Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі знаходзіцца ў 200 метрах к захаду ад вёскі Зелянковічы, з паўднёвага боку шашы да вёскі Зубарэвічы, ў лесе, ва ўрочышчы Горкі (Акопы). Частка могільніка знішчана пры пракладцы шашы. Найбольшая працягласць могільніка з захаду на ўсход, яна складае каля 200 метраў. Найбольшая шырыня ў напрамку з поўначы на поўдзень — каля 100 метраў. Агульная плошча захаваўшайся часткі могільніка каля 2 гектараў. Насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,3-1,9 метра, дыяметрам 4-16 метраў. Налічваўся спачатку 71 насып, з іх у 67 прасочваліся ровікі. У 1990 годзе зафіксавана толькі 25 насыпаў, чатырнаццаць з іх парушаны кладашукальніцкімі ямамі. Паверхня могільніка задзярнована, парасла лесам і дробным хмызняком.