Шыфр
613В000505
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўночны захад ад вёскі, ля дарогі Н-9038 ”Крупіца –Дудзічы – Церабель“, каля могілак. Налічвае 10 насыпаў вышынёй 0,7-2 м. Датуецца Х-ХІІІ стст. належаў плямён дрыгавічоў.
Помнік адкрыў і даследаваў у канцы ХІХ ст. К.П. Тышкевіч, у 1930 г. А. Рынейскі. Было раскапана 3 курганы. Былі знойдзены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапалажэнне, невялікая колькасць рэчаў.
У 1985 г. помнік абследвала Т.С. Бубенька.