Шыфр
613В000533
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Салігорскі раён, в. Пагост-2, у цэнтры вёскі, злева ад дарогі Н-9442 “Слуцк - Кірава - Вялікі Быкаў - Малы Быкаў” у в. Малы Быкаў (насупраць скрыжавання вул. Садовай і вул. Набярэжнай), у паўночнай частцы могілак
Датаванне
ХІ-ХІІІ ст.
Курганны могільнік знаходзіцца ў цэнтры вёскі, злева ад дарогі (цэнтральнай вуліцы) у в. Быкава, у паўночнай частцы сучасных могілак. На сённяшні дзень налічвае 7 насыпаў рознай ступені захаванасці. Датуецца ХІ-ХІІІ стст.
Помнік даследавалі ў 1929 г. А.М. Ляўданскі і С.А. Дубінскі, было раскапана 2 насыпы. Курганы аказаліся пустыя, былі знойдзены рэшткі вогнішчаў. У 1979 г. абследаваў У.Ф. Ісаенка, у 2015 г. А.Ф. Касюк.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён