Шыфр
613В000615
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён, в. Кругліца, 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе, абапал дарогі ў в. Заямнае(квартал 68, выдзел 29)
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на правым беразе ракі Нёман, у лесе, з двух бакоў ад дарогі на в. Заямнае. Налічвае 2 насыпы круглай формы. У падножжы ровікі. Па асаблівасцях формы адносіцца да X-XIII стст.
Помнік выявіў у 1951 г. У.С. Астапаў, абследаваў у 1981 г. М.М. Чарняўскі. Падчас даследаванняў былі знойдзены крамяневыя пласцінкі і аднапляцовачны нуклеус з шматлікімі заланамі на гранях.
На помніку ўсталявана ахоўная дошка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён