Шыфр
613В000626
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
ХІ - ХІІІ стст.
Курганны могільнік з 31 кургана знаходзіцца ў 0,4 км на поўдзень ад вёскі Валяр'яны, у лесе, уздоўж шашы Мінск-Слуцк, у 25-30 м ад яе па праваму боку. Плошча могільніка 10x200 м, курганы размешчаны ланцужком у два рады. Вышыня курганоў 1-1,5, 1,7-2 м. Дыяметр 7-8, 9-10 м. Помнік адносіца да помнікаў усходніх славян ІХ-Х стст. і належыць плямёнам дрыгавічоў. Курганоў было больш. У 1964-1965 гг. частка курганоў, што размяшчалася па другі бок шашы, была знішчана ў час будоўлі дарогі мясцовага значэння. Работы вёў ляспрамгас, зараз у гэтым месцы захаваліся ледзь бачныя сляды насыпаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён