Шыфр
613В000633
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Дыя, 1,5 км на поўнач ад вёскі, на ўскраіне лесу, абапал дарогі ў в. Новыя Зелянкі
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могільнік X – XIII стст. знаходзіцца ва ўрочышчы Капцы, на правым беразе р. Дыеўкі, у лесе. Захавалася 9 курганных насыпаў.
Помнік вядомы з 1930 г. Быў абследаваны С. М. Васільевай у 1979 г. На момант абследавання было адзначана 9 курганных насыпаў, моцна аплыўшых, 4 з якіх былі пашкоджаны рабаўнічымі ямкамі. Курганы былі паросшыя хвоямі.
У лістападзе 2017 г. помнік быў агледжаны Вашанавым А.М. Сёння курганная група цалкам парасла хвоямі, было налічана 10 курганоў, якія ўтвараюць дастаткова кампактную групу. Насыпы акруглай формы. Усе курганы пашкоджаны рабаўнічымі ямкамі і/альбо вываратнямі дрэваваў, якія фіксуюцца ў цэнтральнай частцы насыпаў. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён