Шыфр
613В000634
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Дубовы Лог, размешчаны праз 0,3 км на ўсход ад вёскі Дубовы Лог і за 0,2 км ад фермы, на полі ва ўр. Калядкі
Датаванне
Х-ХІІІ стст.
Курганны могільнік X – XIII стст. знаходзіцца на ўсход ад вёскі Дубовы Лог, на полі ва ўр. Калядкі.
Помнік выявіла і абследавала С.М. Васільева ў верасні 1979 г. На момант абследавання было зафіксавана 6 курганных насыпаў добрай захаванасці, якія былі моцна задзірваваны і параслі дрэвамі.
У лістападзе 2017 г. помнік быў агледжаны Вашанавым А.М. Было зафіксавана тры курганныя насыпы акруглай формы. Курганы добрай захаванасці, моцна задзірваваны і параслі дрэвамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён