зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613В000643

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Клінок, 4 км на паўднёвы-усход ад в. Клінок, каля дарогі на в. Слабада, на левым беразе р. Свіслач, у хваёвым лесе

Датаванне

X - XIII стст.

Апісанне

Курганны могільнік X – XIII стст. знаходзіцца на паўднёвы-усход ад в. Клінок, на левым беразе р. Свіслач, у хваёвым лесе. Вядомы з  другой паловы XIX ст. 

У 1979 г. помнік быў абследаваны С.М. Васільевай. На той момант могільнік складаўся з 10 курганоў вельмі дрэннай захаванасці, насыпы моцна аплылі і былі пашкоджаны рабаўнічымі ямкамі. Сярод знойдзеных артэфактаў адзначаецца зярнёная бронзавая пацерка (ХІ-ХІІІ стст.). 

У лістападзе 2017 г. помнік быў агледжаны Вашанавым А.М. Было налічана 10 курганоў, якія ўтвараюць дастаткова кампактную групу. Насыпы акруглай формы, цалкам паросшыя хвоямі. Раскопкі не праводзіліся.

Старонка