Шыфр
613В000644
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Красіна, размешчаны праз 0,4 км на паўночны-захад ад в. Красіна і праз 0,28 км ад вясковых могілак, ва ўр. Казлы
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могільнік X – XIII стст. знаходзіцца на паўночны-захад ад в. Красіна, ва ўрочышчы Казлы.
Помнік быў абследаваны С. М. Васільевай у 1979 г. На момант абследавання было адзначана 10 курганных насыпаў, моцна аплыўшых і парушаных рабаўнічымі ямкамі. Даследчыца таксама зафіксавала інфармацыю ад мясцовых жыхароў аб тым, што, калі ў 1930-х гг. курганы раскопваліся мясцовымі жыхарамі, былі знойдзены чалавечыя косткі.
У лістападзе 2017 г. помнік быў агледжаны Вашанавым А.М. Сёння курганная група цалкам пакрыта падлескам і знаходзіцца ў глыбіні леса. Было зафіксавана 10 курганоў акруглай формы, дастаткова нізкіх, якія ўтвараюць кампактную групу, выцягнутую ў накірунку поўдзень-поўнач.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён