Шыфр
613В000646
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Раваніцкая Слабада, 0,6 км на паўночны-усход ад в. Раваніцкая Слабада (за фермай), з правага боку ад дарогі на в. Бышанка, на правым беразе р. Уша
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могільнік X – XIII стст. знаходзіцца на паўночны-усход ад вёскі Раваніцкая Слабада, на правым беразе р. Уша.
Помнік быў выяўлены С. М. Васільевай у 1979 г. На момант абследавання было адзначана 6 курганных насыпаў размешчаных абапал дарогі на в. Бышанка. Курганы былі задзірваваны і параслі хвоямі.
У лістападзе і снежні 2017 г. помнік быў агледжаны Вашанавым А.М. Было зафіксавана два курганныя насыпы размешчаныя з правага боку ад дарогі на в. Бышанка. Вышыня курганаў складае каля 1,5–1,8 м, дыяметр каля 6 м. Раўчукі чытаюцца не выразна. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён