Шыфр
613В000651
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Стары Пруд, 1,1 км на паўднёвы захад ад в. Стары Пруд, праз 0,05 км на поўдзень ад шашы М4 Мінск-Магілёў, ва ўр. Батураўшчына
Датаванне
X - XIII стст.
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, эпохі Кіеўскай Русі знаходзіцца на паўднёвы захад ад вёскі Стары Пруд, ва ўрочышчы Батураўшчына, у лесе. Датуецца ў межах Х-ХІІІ стст.
Помнік вядомы з 1929 г. Абследавала С.М. Васільева ў 1979 г., А.М. Вашанаў у 2017 г. На 2017 г. было зафіксавана 60 курганных насыпаў. Умоўна можна вылучыць дзве курганныя групы. У першай налічваецца 53 курганных насыпы, у другой - 17. Вышыня курганоў вагаецца ад 0,5 м да 2,5 – 3,5 м. Большасць курганоў пашкоджана.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён