зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000696

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Экімань, 3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі

Датаванне

IХ-ХІ стст.

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад в. Экімань. Налічвае 30 курганоў вышынёй 0,4-1 м, адзін курган вышынёй 2 м. На сённяшні дзень тэрыторыя могільніка моцна зарасла хваёвым лесам і хмызняком.

Помнік выявіў у 1965 г. і даследаваў у 1967 Г. В. Штыхаў. Былі знойдзены пахаванні па пахавальным абрадзе крэмацыя. У адным насыпе сярод перапаленых касцей былі рэшткі ганчарнага гаршка, жалезны нож, ключ і спражка. У вялікім кургане, акрамя рэшткаў трупаспалення, знойдзены цуглі, жалезныя дэталі бізуна, рэшткі кальчугі, абломак наканечніка стралы, жалезная спражка і невялікі гліняны гаршчок. Магчыма, у кургане пахаваны дружыннік. Датуецца другой паловай X - пачаткам XI стст.

Старонка