зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік

Курганны могільнік

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000769

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Мураўнічы, 3 км на паўночны ўсход ад вёскі

Апісанне

Захавалася 6 насыпаў, 2 з іх падоўжаныя. Адзін даўжынёй 30 м, шырынёй 10-12 м, вышынёй 2,2 м. З заходняга і ўсходняга бакоў яго захаваліся раўкі глыбінёй да 0,5 м. Другі даўжынёй 15 м, шырынёй 10 м, вышынёй 1,5 м. 4 курганы круглыя, дыяметрам 8-10 м, вышынёй 1-1,5 м. Абследавалі ў 1956 г. Л.В.Аляксееў, у 1981 г. Г.В.Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся. 

Пад час інвентарызацыі аб'ект не знойдзены. Апрошаныя жыхары вёскі Мураўнічы не ведаюць пра курганы нічога. Па лясных дарогах на поўнач і паўночны ўсход ад вёскі не магчыма прехаць з-за таго, што яны пашкоджаны лесавозамі і не прасохлі пасля сыхода талай вады. Спрабавалі шукаць курганны могільнік з боку іншых навакольных вёсак. Але і гэта не дало станоўчых вынікаў.

Старонка